ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -9°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 верасня 2022, 10:32

МЗС Беларусі "крайні раз" папярэдзіла часовую павераную ў справах ЕС аб наступствах правакацый

Фота з архіва
Фота з архіва

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскія дыпламаты не пакідаюць спроб умяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, у тым ліку спрабуючы аказваць націск на судовую сістэму. МЗС Беларусі, адказваючы на пытанне БЕЛТА, пракаменціравала чарговую спробу дыпламата прадстаўніцтва ЕС у Беларусі прарвацца на пасяджэнне суда.

"Гэта, у прынцыпе, нейкі абсурд з пункту гледжання дыпламатычнай работы. Так дыскрэдытуецца само паняцце дыпламатыі. Растлумачу. Ёсць усімі прызнаваемы абавязваючы прававы дакумент - Венская канвенцыя аб дыпламатычных зносінах. Яна дакладна вызначае функцыі прадстаўніцтваў і сярод іх няма ні бадзянняў па судах, ні дачы ацэнак работы судовай улады, ні пракурорскай, ні адвакацкай дзейнасці. Таксама як і патрэбных кампетэнцый у заходніх дыпламатаў. Для гэтага павінна быць як мінімум адпаведная адукацыя", - заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Ён адзначыў, што канвенцыя таксама ўстанаўлівае, напрыклад, што дыпламаты "абавязаны не ўмешвацца ва ўнутраныя справы прымаючай дзяржавы" і весці ўсе афіцыйныя справы з "Міністэрствам унутраных спраў або праз гэта міністэрства".

Ёсць яшчэ абавязацельства паважаць законы і пастановы, захоўваць парадак наведвання месцаў з асаблівым рэжымам доступу і гэтак далей.

"У ліпені 2021 года намі дадаткова была накіравана нота ў прадстаўніцтва ЕС і шэраг пасольстваў, у якой зусім дакладна і недвухсэнсава даведзены парадак наведвання гэтымі дыпламатамі беларускіх дзяржорганаў. Гэта на той выпадак, калі ў ЕС існуе нейкая асобная ад міжнароднай супольнасці Венская канвенцыя. Мы вымушаны былі гэта зрабіць у адказ на недружалюбныя дзеянні супраць нашай краіны і абмежаванні, уведзеныя ў адносінах да нашых дыпламатаў, - расказаў прадстаўнік МЗС. - У выніку мы бачым свядомыя спробы некаторых усё гэта груба парушаць".

Анатоль Глаз канстатаваў, што гэта не першы выпадак: "Як да гэтага ставіцца? Гэта фанфаронства і цалкам відавочная, наўмысная правакацыя. Спроба падштурхнуць беларускі бок да нейкіх больш рэзкіх крокаў. Мэта таксама зразумелая - справакаваць скандал і на гэтым зрабіць сабе імя, каб не быць пераведзеным на службу ў больш экзатычныя і гарачыя рэгіёны. Што ўжо здарылася, дарэчы, з некаторымі "вялікімі" заходнімі дыпламатамі, якія шумна паехалі з Беларусі".

Прэс-сакратар заявіў, што аб прынцыповай пазіцыі беларускага боку ўжо праінфармаваны Брусель. "Сёння ж у МЗС выклікана часовая павераная ў справах ЕС у Беларусі, якая крайні раз папярэджана аб магчымых наступствах такіх правакацый і праінфармавана аб прымяненні беларускім бокам дадатковых мер рэагавання да прадстаўніцтва ЕС", - заявіў Анатоль Глаз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі