ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 жніўня 2022, 18:22

МЗС: Беларусь поўнасцю падзяляе заклапочанасць Кітая адносна дэструктыўных дзеянняў ЗША

Фота з архіва
Фота з архіва

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь поўнасцю падзяляе заклапочанасць Кітая адносна дэструктыўных дзеянняў Вашынгтона, накіраваных на ўмяшанне ва ўнутраныя справы КНР і эскалацыю сітуацыі. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі, размешчанай на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"З глыбокай занепакоенасцю канстатуем рост напружанасці, справакаваны безадказнай упартасцю ЗША ў рэалізацыі візіту спікера палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пелосі на востраў Тайвань. Рэспубліка Беларусь поўнасцю падзяляе заклапочанасць нашага стратэгічнага партнёра - Кітайскай Народнай Рэспублікі - адносна дэструктыўных дзеянняў Вашынгтона, накіраваных на ўмяшанне ва ўнутраныя справы Кітая і эскалацыю сітуацыі", - падкрэслілі ў міністэрстве.

У МЗС заявілі, што беларускі бок падтрымлівае мірнае развіццё адносін паміж двума берагамі Тайваньскага праліва на аснове прынцыпу "аднаго Кітая", а таксама прымаемыя кітайскім бокам паслядоўныя меры па ўз'яднанні краіны.

"Перакананы, што кіраўніцтва Кітая і прадстаўнікі адміністрацыі Тайваня, нягледзячы на правакацыі звонку, змогуць праявіць вытрымку і палітычную мудрасць, каб адвесці сітуацыю ад крытычна небяспечнай рысы, за якой можа надысці маштабная эскалацыя", - дадалі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі