ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 31 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 лістапада 2022, 17:29

"Мы выйшлі на фінішную прамую". Анфімаў аб пагадненні аб свабодным гандлі паслугамі ў СНД

Фота з архіва
Фота з архіва

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Леанід Анфімаў сказаў журналістам, што пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі ў СНД можа быць прынята ў чэрвені, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Мінску прайшло чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД. Пастаянныя прадстаўнікі падвялі вынікі пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, а таксама намецілі задачы па рэалізацыі прынятых дакументаў і дасягнутых дамоўленасцей. Пасяджэнне СКУ адбылося 28 кастрычніка ў Астане. На сустрэчы падпісана больш за 20 дакументаў.

"Нарэшце мы выйшлі на фінішную прамую па падрыхтоўцы і прыняцці адпаведнага пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі. Гэта доўгачаканы дакумент. Яшчэ 14 кастрычніка ён быў разгледжаны Саветам кіраўнікоў дзяржаў, яны далі даручэнне сваім урадам па аператыўнай адпрацоўцы пагаднення. На праведзеным пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў было разгледжана пагадненне. Можна сказаць, што яно амаль кандыцыйнае. Асобныя ёсць штрыхі, шурпатасці. Я думаю, што вось гэта прынятае рашэнне якраз аптымальнае і ўлічвае ўсе нюансы маючага адбыцца прыняцця пагаднення і на бліжэйшым, у пачатку чэрвеня наступнага года, Савеце кіраўнікоў урадаў яно будзе прынята. Мы яго распрацоўваем больш за 11 гадоў", - расказаў Леанід Анфімаў.

Акрамя таго, сёння пастаянныя прадстаўнікі абмеркавалі дзейнасць Міждзяржаўнага савета па прамысловай бяспецы ў 2017-2021 гадах.

"Савет быў створаны ў 2001 годзе пасля прыняцця пагаднення краінамі СНД аб супрацоўніцтве ў галіне прамысловай бяспекі. Галоўная яго мэта - забеспячэнне прамысловай бяспекі і правядзенне скаардынаваных дзеянняў па забеспячэнні бяспекі на прадпрыемствах, абарона здароўя і жыцця людзей, якія працуюць на небяспечных вытворчасцях", - дапоўніў Леанід Анфімаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі