ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 лютага 2023
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 лістапада 2022, 09:01

"Міжнародная абстаноўка выбухованебяспечная, і трэба адзіным плячом забяспечваць бяспеку". Вальфовіч аб саміце АДКБ

Фота з архіва
Фота з архіва

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная абстаноўка сёння насычаная і, на жаль, выбухованебяспечная, таму толькі разам трэба вырашаць пытанні бяспекі. Важнасць гэтага адзначыў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, каменціруючы па просьбе журналістаў вынікі праведзенага ў Ерэване саміту АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Любыя праблемы трэба заўсёды вырашаць шляхам перагавораў, на пляцоўцы дыялогу, за сталом перагавораў, знаходзячы кансэнсус. Трэба дамаўляцца, умець уступаць, умець рабіць крок наперад для таго, каб дасягнуць мэт. Калі мы ставім мэту забяспечыць мір і бяспеку на тэрыторыях нашых краін, то, вядома ж, да гэтага трэба і ісці", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

У Ерэване прайшло сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі гэтай арганізацыі. "Быў разгледжаны шырокі спектр дакументаў, якія мы ўзгаднілі і вынеслі на зацвярджэнне кіраўнікоў нашых дзяржаў. Работа была няпростая. Шмат пытанняў даводзілася вырашаць у спрэчцы, па многіх пазіцыях дасягнута разуменне і дамоўленасць. Але шэраг дакументаў, на жаль, кіраўнікі дзяржаў адправілі на дапрацоўку. Думаю, адпаведныя структуры іх дапрацуюць і ў рабочым парадку ўнясуць на разгляд прэзідэнтаў", - адзначыў дзяржсакратар.

Ён дадаў: "Міжнародная абстаноўка сёння такая насычаная, выбухованебяспечная, на жаль. І калі адзіным плячом, разам нашым арганізацыям не вырашаць гэтыя пытанні, то мэты не дасягнём. Трэба дзейнічаць разам".

Аляксандр Вальфовіч звярнуў увагу, што вялікая ўвага на сустрэчы ў Ерэване была ўдзелена пытанням кіберабароны. У дзейнасці АДКБ дадзены старт новаму напрамку, які датычыцца біябяспекі. Так, у арганізацыі ствараецца Каардынацыйны савет па пытаннях біялагічнай бяспекі.

У 2023 годзе Беларусь стане старшынёй у АДКБ. Мэты і прыярытэты беларускага старшынства Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў на пленарным пасяджэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Ерэване. На ўнутраным контуры гэта павышэнне з'яднанасці дзяржаў - членаў АДКБ. Урэгуляванне крызісных сітуацый і недапушчэнне далейшай дэстабілізацыі ў зоне адказнасці АДКБ - гэта таксама павінна заставацца ў цэнтры ўвагі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі