ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 красавіка 2023, 19:57

Міцкевіч: Лаос - надзейны саюзнік Беларусі ў рэгіёне АСЕАН

Фота Палаты прадстаўнікоў
Фота Палаты прадстаўнікоў

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лаос - надзейны саюзнік Беларусі ў рэгіёне АСЕАН, заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч у час сустрэчы са старшынёй Камітэта Нацыянальнага сходу Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі па эканоміцы, тэхналогіях і навакольным асяроддзі Дуангсаванам Лінкхамам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці парламента з'яўляецца работа па развіцці міжпарламенцкіх сувязей, і ў гэтым плане супрацоўніцтва з Лаосам - нашым надзейным саюзнікам у рэгіёне АСЕАН - для нас было заўсёды і застаецца прыярытэтам", - сказаў Валерый Міцкевіч.

Паводле яго слоў, у адносінах Мінска і В'енцьяна адсутнічаюць якія-небудзь спрэчныя моманты. "Беларусь і Лаос - адкрытыя, сумленныя, міралюбныя партнёры, і ў нас ёсць агульныя мэты - эканамічнае развіццё і дабрабыт нашых грамадзян. Упэўнены, што сённяшняя сустрэча дасць магчымасць абмеркаваць стан беларуска-лаоскіх адносін і перспектыўныя напрамкі іх развіцця", - адзначыў віцэ-спікер.

Бакі правялі абмен думкамі па пытаннях развіцця беларуска-лаоскіх адносін, узаемадзеяння на міжнароднай арэне, у тым ліку ў рамках Міжпарламенцкай асамблеі Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі