ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 мая 2023, 18:03

Мірзіёеў назваў прамкааперацыю і харчовую бяспеку ў ліку галоўных напрамкаў супрацоўніцтва з ЕАЭС

Фота eec.eaeunion.org
Фота eec.eaeunion.org

25 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Узбекістана (краіны-наглядальніка ў ЕАЭС) Шаўкат Мірзіёеў на саміце ЕАЭС у Маскве выказаў пазіцыю краіны па прыярытэтных напрамках супрацоўніцтва ў рамках саюза. Ён прыняў удзел у дыскусіі дыстанцыйна па відэасувязі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Узмацненне глабальных выклікаў, сур'ёзныя разрывы транспартна-лагістычных ланцугоў, узрастаючыя рызыкі харчовай і энергетычнай бяспекі і іншыя праблемы абумоўліваюць неабходнасць больш цеснай каардынацыі для вырашэння першачарговых задач устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця нашых краін", - сказаў Прэзідэнт Узбекістана.

Сярод прыярытэтных напрамкаў практычнага супрацоўніцтва ён назваў гатоўнасць Узбекістана да прадаўжэння сумеснай работы па спрашчэнні гандлёвых працэдур і стварэнні ўмоў для кардынальнага росту тавараабароту паміж краінамі.

Шаўкат Мірзіёеў выказаўся за інтэграцыю электронных платформ і анлайн-сістэм мытнага адміністравання, санітарнага і фітасанітарнага, ветэрынарнага нагляду, а таксама сертыфікацыю паходжання тавараў. Гэта, лічыць ён, будзе садзейнічаць пашырэнню эканамічнага супрацоўніцтва і дзелавых кантактаў.

Яшчэ адзін напрамак - прыняцце сумесных мер па паглыбленні прамысловай кааперацыі і лакалізацыі вытворчасцей, фарміраванні індустрыяльных хабаў на еўразійскай прасторы.

Асаблівы акцэнт Шаўкат Мірзіёеў зрабіў на ўзаемадзеянні ў сферы транспарту і транзіту, што з'яўляецца стратэгічным напрамкам партнёрства ў ЕАЭС. У цяперашніх рэаліях важна ствараць альтэрнатыўныя транспартныя калідоры і ўстойлівыя лагістычныя ланцужкі. Узбекістан выступае за цесную каардынацыю ў пытаннях тарыфнай палітыкі.

"Лічым важным пашырыць наша супрацоўніцтва ў галіне харчовай бяспекі. У гэтым кантэксце важна стымуляваць актыўнае замяшчэнне імпарту сельскагаспадарчых тавараў і прадуктаў харчавання прадукцыяй, што вырабляецца ў нашых дзяржавах", - дадаў Шаўкат Мірзіёеў.

Узбекістан таксама зацікаўлены ў больш шырокім супрацоўніцтве па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў у сферы адукацыі і навукі ў цэлым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі