ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 чэрвеня 2022, 15:55

Макей: за 30 гадоў адносін мы з Расіяй нічога не разбурылі, нам ёсць што перадаць нашчадкам

Сяргей Лаўроў і Уладзімір Макей
Сяргей Лаўроў і Уладзімір Макей

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Расіі ёсць што перадаць нашчадкам. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў на перагаворах з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей перш за ўсё павіншаваў расійскіх калег з 30-годдзем усталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй. "Прыемна, што гэта не проста прыгожая дата. Мы нічога не разбурылі, дасягнулі адчувальных для нашых людзей вынікаў, і нам ёсць што перадаць нашчадкам", - сказаў міністр.

Кіраўнік МЗС Беларусі падкрэсліў, што Саюзная дзяржава з'яўляецца арыенцірам для іншых інтэграцыйных аб'яднанняў.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, сённяшнія перагаворы набываюць асаблівае значэнне ў кантэксце беспрэцэдэнтнай эскалацыі абстаноўкі ў рэгіёне і свеце. "Нам сумесна даводзіцца вытрымліваць вялізны націск. Мы ў поўнай меры ўсведамляем, што ад поспеху абароны залежыць будучыня Беларусі і Расіі", - дадаў ён.

Перад афіцыйнымі перагаворамі з беларускім калегам Сяргей Лаўроў сустрэўся з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. На сустрэчы былі абмеркаваны двухбаковыя адносіны і абстаноўка ў рэгіёне.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, заявіў, што Беларусь і Расія могуць выбудаваць такую канструкцыю адносін, што пазайдросцяць у свеце. "Я некалі сказаў. Думаю, вы падтрымаеце гэту ідэю. Упэўнены, што падтрымаеце. Што мы не настолькі неразумныя, каб некага інкарпараваць, як на Захадзе гавораць, або ўключаць у склад ці то Беларусі Расію, ці то Расіі Беларусь. Мы даволі разумныя, каб дзве незалежныя дзяржавы маглі выбудаваць такую канструкцыю нашых адносін, што пазайздросцяць у свеце і іншыя. Мы да гэтага ідзём, рухаемся", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі