ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 кастрычніка 2022, 17:00

Макей: ХХ з'езд Кампартыі будзе мець вялікае значэнне для развіцця Кітая

Фота МЗС Беларусі
Фота МЗС Беларусі

17 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 17 кастрычніка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюнам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, рэалізацыя дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні, а таксама падрыхтоўка двухбаковых мерапрыемстваў, запланаваных да правядзення на бліжэйшы час.

Уладзімір Макей павіншаваў кітайскіх сяброў з адкрыццём юбілейнага ХХ з'езда Камуністычнай партыі Кітая і пажадаў паспяховага правядзення з'езда, які будзе мець вялікае значэнне для развіцця Кітайскай Народнай Рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі