ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 28 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 верасня 2022, 09:03

Макей: "аанаўскі купал" пачынае распіраць ад існуючых праблем, таму яго трэба адбудоўваць

Фота МЗС Беларусі
Фота МЗС Беларусі

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Аанаўскі купал" пачынае распіраць ад існуючых праблем, таму яго трэба адбудоўваць. Аб гэтым заявіў журналістам на анлайн-прэс-канферэнцыі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр нагадаў, што ААН у свой час стваралася ў зусім іншых геапалітычных рэаліях, на абломках Другой сусветнай вайны. "Тады яшчэ вострыя былі адчуванні ад разбуральнасці, ад згубнасці наступстваў гэтай вайны. З таго часу гэта свежасць адчуванняў, на мой погляд, у многім страчана. З таго часу з'явілася шмат раней нябачаных выклікаў і пагроз (пандэмія, змяненне клімату, стварэнне новых ваенных тэхналогій), на якія створаныя ў тых геапалітычных умовах механізмы не могуць рэагаваць дастаткова эфектыўна", - адзначыў ён.

"Сучасныя праблемы ў палітыцы, эканоміцы, бяспецы выходзяць за рамкі той больш-менш цэласнай канструкцыі, якая існавала раней. Сёння гэтыя праблемы распіраюць "аанаўскі купал", які быў створаны для рэагавання на розныя выклікі і пагрозы для чалавецтва. Таму неабходна шукаць новыя механізмы рэагавання, будаваць, напэўна, новы "аанаўскі купал", які даў бы магчымасць утрымліваць гэтыя праблемы пад кантролем. Рэформа, вядома ж, патрэбна, неабходна. Пытанне толькі ў тым, якая гэта павінна быць рэформа", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле слоў дыпламата, сёння існуюць розныя падыходы да пытання рэфармавання сістэмы ААН. Напрыклад, Захад пашырае абсалютна палітызаваныя рэчы, якія непрымальныя для большасці краін, заявіў міністр.

"Гэта абсалютна выразна відаць па зрэжысіраваных выступленнях шэрага заходніх дзяржаў і іх сатэлітаў у ходзе гэтай 77-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Яны хочуць вылучыць у пастаянныя члены Савета Бяспекі тыя дзяржавы, якія ў далейшым займалі б з імі адзіную пазіцыю і гаварылі б іх голасам. Яны хочуць абмежаваць права вета для дзяржаў - пастаянных членаў Савета Бяспекі ААН. Прагучалі наогул нейкія абсурдныя прапановы наконт таго, каб распрацаваць працэдуру выключэння з пастаянных членаў Савета Бяспекі, з Арганізацыі Аб'яднаных Нацый", - прывёў шэраг прыкладаў беларускі дыпламат.

Пазіцыя Беларусі, Расіі, Кітая і пераважнай колькасці іншых краін зусім іншая, падкрэсліў Уладзімір Макей. "Мы лічым, што да рэформы ААН і яе асноўных структур трэба падыходзіць асцярожна і ўзважана, - сказаў ён. - Цяпер святла ў канцы тунэля не відаць. Я маю на ўвазе заканчэнне гэтага працэсу рэфармавання. Напэўна, пакуль не закончыцца крызіс ва Украіне або пакуль не вырысуюцца нейкія перспектывы яго ўрэгулявання, зрухаў асаблівых чакаць не трэба".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі