ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 30 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 верасня 2022, 16:49

Кухараў: сталіца Беларусі актыўна ўмацоўвае ўзаемавыгаднае партнёрства з рэгіёнамі Кітая

Уладзімір Кухараў. Фота з архіва
Уладзімір Кухараў. Фота з архіва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская сталіца актыўна ўмацоўвае ўзаемавыгаднае партнёрства са многімі рэгіёнамі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Аб гэтым на відэаканферэнцыі, прысвечанай развіццю беларуска-кітайскіх гандлёва-эканамічных праектаў, заявіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінгарвыканкаме прайшла відэаканферэнцыя па пытаннях супрацоўніцтва Мінска і яго горада-пабраціма Чанчуня, цэнтра кітайскай правінцыі Цзілінь. Уладзімір Кухараў звярнуўся да кітайскіх калег з прывітальным словам: "Нашы народы непарыўна звязвае шчырая дружба і бескарыслівае супрацоўніцтва. З моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем дынамічна развіваецца, дасягнутыя дамоўленасці рэалізуюцца, а ўсебаковыя кантакты вызначаюцца трываласцю і ўстойлівасцю. Сталіца Рэспублікі Беларусь умацоўвае ўзаемавыгаднае партнёрства са многімі рэгіёнамі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Паміж Мінгарвыканкамам і гарадамі Кітая падпісана больш за 20 пагадненняў аб супрацоўніцтве, сярод якіх 4 пагадненні аб пабрацімстве".

Кітай уваходзіць у тройку асноўных гандлёвых партнёраў Мінска сярод краін далёкага замежжа. Яркім прыкладам эфектыўнага супрацоўніцтва стаў індустрыяльны парк "Вялікі камень". Вядзецца цеснае ўзаемадзеянне па навукова-адукацыйнай і культурнай лініі. "Мы нацэлены і далей прадаўжаць супрацоўніцтва, каб падтрымліваць дынаміку двухбаковых адносін на высокім узроўні, старанна рэалізоўваць дамоўленасці, дасягнутыя лідарамі нашых краін", - рэзюмаваў Уладзімір Кухараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі