ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 красавіка 2023, 19:45

Крутой: Захад пускае ў ход усе сродкі супраць краін, якія праводзяць незалежную палітыку

Фота пасольства Беларусі ў Расіі
Фота пасольства Беларусі ў Расіі

20 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калектыўны Захад выкарыстоўвае любыя сродкі, каб перашкодзіць развіццю дзяржаў, якія праводзяць незалежную палітыку. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, выступаючы 20 красавіка ў Маскве на другім Беларуска-Лацінаамерыканскім форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь актыўна развівае дыялог з замежнымі партнёрамі ў розных частках свету на прынцыпах узаемнай павагі і прагматызму. У міжнародных справах выступаем за справядлівы шматпалярны свет, заснаваны на прынцыпах міжнароднага права і суверэннай роўнасці дзяржаў. На жаль, вы бачыце, што на заходнім вектары прадаўжаецца адмаўленне краін, якія праводзяць самастойную, незалежную палітыку. Бачым упартае імкненне калектыўнага Захаду на чале з ЗША захаваць сваю гегемонію і перашкодзіць развіццю новых сусветных цэнтраў", - сказаў Дзмітрый Крутой.

"У ход ідуць усе сродкі, якія Беларусь ужо зведвала на сабе з 2020 года: спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы, выкарыстанне аднабаковых нелегітымных санкцый, інфармацыйныя войны. Акрамя таго, у непасрэднай блізкасці, каля беларускіх граніц краіны - члены НАТА нарошчваюць ваенны патэнцыял. Прадаўжаюцца розныя правакацыі, якія маюць на мэце ўцягнуць Рэспубліку Беларусь ва ўкраінскі канфлікт і пашырыць яго межы на ўвесь рэгіён. Абнародаваны канкрэтныя факты, якія пацвярджаюць спробы закідвання ў нашу краіну тэрарыстаў з тэрыторыі Украіны для правядзення дыверсій", - падкрэсліў пасол.

"Як неаднаразова адзначаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, Беларусь - выключна міралюбная краіна і не збіраецца ні на кога нападаць. Мы шчыра перажываем за суседзяў-славян, простых украінцаў, якія сталі заложнікамі вар'яцкай антынароднай палітыкі сваіх улад. У мінулым годзе ў нашай краіне адбылося некалькі раўндаў мірных перагавораў па Украіне, і дамоўленасці былі б падпісаны, калі б гэтаму не перашкодзіла ўмяшанне ЗША", - канстатаваў Дзмітрый Крутой.

"Беларусь ніколі не стварала праблем сваім партнёрам і імкнецца да сапраўды добрасуседскіх адносін з усімі без выключэння краінамі", - запэўніў дыпламат.

Другі Беларуска-Лацінаамерыканскі форум у Маскве сабраў больш за 40 акрэдытаваных у Расіі дыпламатаў з краін Лацінскай Амерыкі, больш за 10 дзяржаў былі прадстаўлены на ўзроўні паслоў. Для іх беларускі экспартны патэнцыял прэзентавалі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў, прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", а таксама буйнейшых беларускіх кампаній.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі