ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 мая 2023, 17:50

Краіны АДКБ правялі збор па ўдасканаленні крызіснага рэагавання

Фота з архіва
Фота з архіва

31 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Збор прадстаўнікоў нацыянальных органаў дзяржаў - членаў АДКБ, упаўнаважаных на ўзаемадзеянне з Цэнтрам крызіснага рэагавання АДКБ, адбыўся 30-31 мая ў Маскве на базе Аб'яднанага штаба АДКБ, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар штаба Уладзіслаў Шчагрыковіч.

"Абмяркоўваліся пытанні ўдасканалення інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў фармаце арганізацыі, павышэння эфектыўнасці інфармацыйнага абмену паміж Цэнтрам крызіснага рэагавання АДКБ, нацыянальнымі органамі дзяржаў - членаў АДКБ, органамі кіравання іншых зацікаўленых міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый", - расказаў прэс-сакратар.

Начальнік Цэнтра крызіснага рэагавання АДКБ генерал-маёр Арсен Рахманаў адзначыў, што работа па ўдасканаленні сістэмы інфармацыйнага ўзаемадзеяння накіравана на пашырэнне крыніц інфармацыі аб ваенна-палітычнай абстаноўцы і на скарачэнне тэрмінаў атрымання і перадачы інфармацыі. У гэтых мэтах, у прыватнасці, арганізавана ўзаемадзеянне з Саветам камандуючых пагранічнымі войскамі (СКПВ) СНД, зацверджаны план асноўных сумесных мерапрыемстваў па рэалізацыі пратакола аб супрацоўніцтве, рэгулярна ажыццяўляецца абмен інфармацыяй па абстаноўцы паміж дзяжурнымі службамі Цэнтра крызіснага рэагавання АДКБ і Каардынацыйнай службай СКПВ. Удасканальваецца таксама ўзаемадзеянне з Антытэрарыстычным цэнтрам СНД.

Удзельнікі збору наведалі Нацыянальны цэнтр кіравання абаронай Расійскай Федэрацыі і Нацыянальны цэнтр кіравання ў крызісных сітуацыях МНС Расіі і азнаёміліся з іх магчымасцямі.

"Мерапрыемства дало магчымасць абмеркаваць актуальныя пытанні і вызначыць напрамкі далейшай работы па ўдасканаленні сістэмы міждзяржаўнага інфармацыйнага ўзаемадзеяння ў рамках АДКБ", - дадаў прэс-сакратар.

У мерапрыемстве пад агульным кіраўніцтвам намесніка начальніка Аб'яднанага штаба АДКБ палкоўніка Эмільбека Тукаева прынялі ўдзел кіраўнікі Цэнтральнага каманднага пункта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі, Цэнтра аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Арменіі, Нацыянальнага цэнтра і кіравання абаронай Генеральнага штаба Узброеных Сіл Казахстана, Цэнтра крызіснага рэагавання Генеральнага штаба Узброеных Сіл Кыргызстана, Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай Расіі, аддзела пунктаў кіравання аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Таджыкістана. У зборы таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі Антытэрарыстычнага цэнтра СНД і каардынацыйнай службы Савета камандуючых пагранічнымі войскамі СНД, Сакратарыята АДКБ і прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі