
3 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы сустрэнуцца ў Ерэване 10 чэрвеня. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Удзельнікам пасяджэння трэба будзе падвесці вынікі шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках АДКБ і абмеркаваць перспектывы далейшага ўзаемадзеяння. У ходзе мерапрыемства запланаваны паглыблены абмен думкамі аб стане міжнароднай, рэгіянальнай абстаноўкі, уплыў на бяспеку дзяржаў-членаў арганізацыі, а таксама аб удасканаленні механізма крызіснага рэагавання АДКБ", - сказала Марыя Захарава.
Паводле яе слоў, чакаецца, што па выніках пасяджэння будзе падпісаны план кансультацый прадстаўнікоў дзяржаў-членаў АДКБ па пытаннях знешняй палітыкі, абароны і бяспекі на 2022-2024 гады.
Марыя Захарава дадала, што на палях мерапрыемства запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч.-0-