ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 студзеня 2023, 15:16

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Саудаўскай Аравіі абмеркавалі палітычны і гандлёва-эканамічны парадак дня

Фота з архіва
Фота з архіва

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве саудаўскага боку 23 студзеня адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з міністрам замежных спраў Каралеўства Саудаўская Аравія прынцам Фейсалам бен Фарханам аль-Саудам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У ходзе тэлефоннай размовы былі абмеркаваны актуальныя пытанні палітычнага і гандлёва-эканамічнага парадку дня, а таксама практычныя крокі па развіцці беларуска-саудаўскага дыялогу на бліжэйшую перспектыву.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі ўсебаковага беларуска-саудаўскага супрацоўніцтва і гатоўнасць да аказання ўзаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі