ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 7 красавіка 2020
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 лютага 2020, 15:41

Кіраўнік Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі наведае Мінск і адкрые тут пасольства

Фота з архіва
Фота з архіва

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт у Беларусь члена Федэральнага савета, кіраўніка Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыа Касіса адбудзецца 12-13 лютага. Гэта першы ў гісторыі двухбаковых адносін візіт у Беларусь афіцыйнага прадстаўніка Швейцарыі такога ўзроўню, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Запланаваны перагаворы з міністрам замежных спраў Беларусі, удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця пасольства Швейцарыі ў Беларусі.

"Іньяцыа Касіса будзе суправаджаць першы намеснік старшыні Нацыянальнага савета Федэральнага сходу Швейцарыі (ніжняй палаты парламента) Андрэас Эбі, які з 2017 года з'яўляецца сустаршынёй парламенцкай групы дружбы Швейцарыя - Беларусь. У склад дэлегацыі таксама ўвойдуць былыя парламентарыі і сустаршыні парламенцкай групы дружбы Маргарэт Кінер Нелен і Філіпа Ламбардзі", - удакладнілі ў МЗС.

Плануецца таксама сустрэча намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з парламенцкай часткай дэлегацыі Швейцарыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі