ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 24 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 студзеня 2020, 13:29

Канцэпцыю далейшага развіцця СНД плануецца зацвердзіць на саміце кіраўнікоў дзяржаў у Ташкенце

Фота з архіва
Фота з архіва

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэпцыю далейшага развіцця СНД плануецца зацвердзіць 16 кастрычніка 2020 года на саміце кіраўнікоў дзяржаў у Ташкенце, паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра замежных спраў Узбекістана Ілхамжон Нематаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ілхамжон Нематаў нагадаў, што з ініцыятывай распрацоўкі абноўленай канцэпцыі развіцця СНД на саміце кіраўнікоў дзяржаў 11 кастрычніка 2019 года ў Ашхабадзе выступіў прэзідэнт Узбекістана. "Канцэпцыя была зацверджана ў 2007 годзе, але сітуацыя, якая складваецца ва ўсім свеце і на прасторы Садружнасці, патрабуе яе абнаўлення, - сказаў першы намеснік міністра. - Канцэпцыя далейшага развіцця СНД практычна распрацавана, ужо ўзгоднена і на саміце 16 кастрычніка, думаю, гэту канцэпцыю зацвердзяць кіраўнікі дзяржаў".

У абноўленай канцэпцыі асаблівая ўвага ўдзелена развіццю эканамічнага супрацоўніцтва краін СНД. "Усе дакументы, якія падпісваюцца ў гэтай сферы, павінны быць выкананы", - адзначыў Ілхамжон Нематаў.

У бягучым годзе старшынства ў СНД перайшло да Узбекістана. "Прэзідэнт надае вялікае значэнне правядзенню старшынства на самым высокім узроўні. Канцэпцыя старшынства ўключае каля 70 мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва на прасторы СНД, 39 з іх будуць праходзіць ва Узбекістане", - дадаў першы намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі