ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 30 сакавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 снежня 2019, 17:13

Качанава заклікае сенатараў быць больш актыўнымі ў сацсетках

Фота з архіва
Фота з архіва

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава лічыць, што беларускім сенатарам трэба быць больш актыўнымі ў сацыяльных сетках. Аб гэтым спікер заявіла на заключным пасяджэнні першай сесіі Савета Рэспублікі сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава адзначыла, што парламентарыяў як людзей публічных павінны чуць, разумець, чым яны займаюцца, якія задачы перад сабой ставяць. "Усё гэта фарміруе давер да ўлады. Таму прашу кожнага члена Савета Рэспублікі актыўна працаваць са СМІ, інфармаваць аб сваёй дзейнасці і грамадзянскай пазіцыі праз сацыяльныя сеткі".

Работа ў рэгіёнах - важны напрамак дзейнасці Савета Рэспублікі як палаты тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. "Гэтай рабоце неабходна надаць новы імпульс. Высокае званне сенатара павінна пацвярджацца канкрэтнымі справамі. Членам Савета Рэспублікі трэба часцей сустракацца з людзьмі, быць не толькі праваднікамі дзяржаўнай палітыкі на месцах, але і браць на сябе адказнасць за вырашэнне тых праблем, з якімі да іх будуць звяртацца людзі", - сказала кіраўнік верхняй палаты парламента.

"Прамыя стасункі заўсёды больш дакладныя, чым любыя справаздачы і даклады. Таму ўсе заўвагі, прапановы, ініцыятывы, якія паступаюць у час асабістых прыёмаў грамадзян, прамых тэлефонных ліній, сустрэч у працоўных калектывах, не павінны заставацца без увагі, а найбольш вострыя праблемы трэба браць на асабісты кантроль", - прадоўжыла Наталля Качанава.

Важным яна лічыць узаемадзеянне з урадам, іншымі дзяржорганамі, мясцовымі ўладамі. "Больш актыўна трэба падключаць да вырашэння лакальных праблем мясцовыя Саветы дэпутатаў. Пакуль іх патэнцыял задзейнічаны не ў поўнай меры", - канстатавала спікер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі