ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 чэрвеня 2022, 18:44

Губернатар Санкт-Пецярбурга: у беларускай прамысловасці вялікія кампетэнцыі, мы вельмі шмат купляем

Аляксандр Бяглоў. Фота з архіва
Аляксандр Бяглоў. Фота з архіва

24 чэрвеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Беларуская прамысловасць мае высокія кампетэнцыі, якія робяць яе прадукцыю канкурэнтаздольнай на сусветных рынках. Аб гэтым заявіў губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сардэчна запрашаем у Санкт-Пецярбург. Я рады нашай сустрэчы. Дзякуй, што вы знайшлі час для гэтай сустрэчы, для мяне гэта важна, - цёпла вітаў губернатар кіраўніка беларускай дзяржавы. - Я прыгадваю нашу сустрэчу ў Мінску (у лютым бягучага года. - Заўвага БЕЛТА), ваш сардэчны прыём. Дзякуй за тыя даручэнні, якія вы давалі ўраду рэспублікі, гэта мае свае вельмі істотныя рэзультаты".

"Я яшчэ раз пераканаўся, якую правільную палітыку вы правялі адносна прамысловасці і медыцыны, - прадоўжыў Аляксандр Бяглоў. - На сённяшні дзень не толькі захавалі прамысловасць, якая была заўсёды ў Беларусі самай перадавой, а яшчэ дадалі кампетэнцыі. Сёння такія кампетэнцыі ў прамысловасці, што яна канкурэнтаздольная на сусветных рынках. І мы ў адпаведнасці з гэтым вельмі шмат купляем і працуем з прамысловасцю (Беларусі. - Заўвага БЕЛТА)".

Ён адзначыў, што ў Санкт-Пецярбургу паспяхова і эфектыўна працуе беларускі гандлёвы дом і прадукцыя, прадстаўленая там, карыстаецца попытам.

Паводле слоў губернатара, пасля яго візіту ў Беларусь і па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі адбылося пасяджэнне міжурадавага савета дзелавога супрацоўніцтва. "Распрацаваны дарожныя карты практычна па ўсіх напрамках да 2026 года. Гэта датычыцца прамысловасці, эканомікі, аховы здароўя, адукацыі і іншых. Я хачу сказаць, што гэта не проста папера, а дзелавыя дакументы, якія пачынаюць увасабляцца ў жыццё", - падкрэсліў губернатар.

Для пацвярджэння сваіх слоў ён прывёў даныя аб заключаных з беларускім бокам кантрактах і пастаўках тэхнікі, іншай прадукцыі. Так, сёлета падпісаны кантракты на набыццё Санкт-Пецярбургам 900 аўтобусаў МАЗ, 500 ужо атрыманы. "Пецярбуржцы з задавальненнем карыстаюцца гэтай добрай тэхнікай. Якія там заходнія аналагі! Цудоўная тэхніка (з Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) на экалагічным газаматорным паліве", - звярнуў увагу Аляксандр Бяглоў.

Паводле яго слоў, таксама падпісаны кантракты на пастаўку каля 100 тралейбусаў, ёсць дамоўленасці аб набыцці электробусаў і камунальнай тэхнікі (каля 1,2 тыс. адзінак), якая, дарэчы, выдатна падыходзіць для работы ў невялікіх пецярбуржскіх дварах.

Як расказаў губернатар, пасля наведвання прэзідэнтамі Беларусі і Расіі касмадрома "Усходні" былі дадзены адпаведныя даручэнні і пачалася сумесная дзейнасць па распрацоўцы сучаснай элементнай базы. "У вас добрыя прадпрыемствы ў гэтых адносінах, вы захавалі добры ўзровень. Мы дамовіліся і цяпер будзем працаваць у гэтым напрамку", - адзначыў ён.

Абагульняючы сказанае, губернатар падкрэсліў: "Тое, што я ўбачыў, як развіваецца Беларусь, правільна, прыгожа, вельмі нам прыемна. Тое, што мы сёння сябруем, гэта вялікі знак павагі і даверу адзін да аднаго. Так, у нас розныя краіны, але народ адзін".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі