Сцяг Нядзеля, 21 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 снежня 2022, 21:08

Грызлоў: будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ідзе ўзмоцненымі тэмпамі

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва Саюзнай дзяржавы цяпер ідзе ўзмоцненымі тэмпамі, заявіў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў.

"Мы былі і застаёмся братамі. Але цяпер, напэўна, узмоцненымі тэмпамі ідзе будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. У дагаворы аб Саюзнай дзяржаве ў першым радку напісана, што гэта саюз дзвюх суверэнных дзяржаў. У гэтым напрамку мы ідзём, - сказаў Барыс Грызлоў. - Расія і Беларусь застаюцца суверэннымі, але ёсць фармат, які дасць магчымасць палепшыць шэраг паказчыкаў у рамках Саюзнай дзяржавы. Таму, думаю, мы сапраўды будзем узорным міждзяржаўным аб'яднаннем ХХІ стагоддзя".

Паводле яго слоў, сустрэча прэзідэнтаў дзвюх дзяржаў была вельмі важнай. "Гэта не толькі сустрэча кіраўнікоў дзяржаў, але і вялікіх дэлегацый. У час сустрэчы ў пашыраным фармаце выступіў кожны са сваёй пазіцыяй, і ўдалося абмяняцца меркаваннямі расійскім і беларускім міністрам. Важна, што прысутнічаў прэм'ер-міністр Беларусі, які каменціраваў вельмі шмат пытанняў", - падкрэсліў пасол.

Барыс Грызлоў канстатаваў, што гэта быў доўгачаканы візіт Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Беларусь. "Сапраўды, яго доўга не было па аб'ектыўных прычынах. Думаю, кіраўнікам дзяржаў удалося абмеркаваць мноства пытанняў", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі