
Фота з архіва
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадэманстравала высокі прафесіяналізм у частцы пасрэдніцкай дыпламатыі на перагаворах Расіі і Украіны. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала АНТ выказаў памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі, паведамляе БЕЛТА.
"Я магу адзначыць самы высокі ўзровень арганізацыі перагавораў у Беларусі. Прычым і пратакольны, і лагістычны, і чалавечы. Таму беларускі бок павёў сябе не проста як дружалюбны, партнёрскі, братэрскі бок, але і як высокі прафесіянал сваёй справы ў частцы пасрэдніцкай дыпламатыі", - лічыць Уладзімір Мядзінскі.-0-