ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 13 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 мая 2022, 13:38

Генконсульства Расійскай Федэрацыі адкрыюць у Гродне

Падчас сустрэчы
Падчас сустрэчы

31 мая, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Гродне адкрыюць Генеральнае консульства Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым падчас сустрэчы са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Барыс Грызлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сустрэча са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама асабліва важная, каб абмеркаваць палітычныя пытанні. Прынята рашэнне аб адкрыцці Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Гродне. Сёння мы паглядзім варыянты размяшчэння, варыянты будынкаў. Гэты працэс ідзе ў адпаведнасці з рэгламентам. Але палітычнае рашэнне прынята і абмеркавана на ўзроўні Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь", - сказаў Барыс Грызлоў.

Ён таксама адзначыў, што Гродзенская вобласць вельмі важная ў беларуска-расійскіх адносінах, паколькі на яе прыпадае больш за 50 працэнтаў агульнага тавараабароту. Асноўнае - прадукты харчавання, якія ў агульным аб'ёме экспарту і імпарту займаюць больш за 40 працэнтаў. Пасол падкрэсліў, што важная задача - паглядзець, як выкарыстоўваецца расійская сыравіна на вытворчасцях Гродзенскай вобласці.

Падчас візіту ў рэгіён Барыс Грызлоў наведаў ААТ "Гродна Азот". "Прадпрыемства вырабляе найважнейшую прадукцыю, асабліва сёння, таму што гэта прадукцыя забяспечвае харчовую бяспеку. На прадпрыемстве вырабляюцца ўгнаенні, якія неабходна ўносіць для атрымання высокіх ураджаяў", - дадаў пасол.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі