
17 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіслаў Зась і генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Чжан Мін 18 мая правядуць перагаворы ў Маскве, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.
"Бакі абмяркуюць сітуацыю ў зоне адказнасці АДКБ і рэгіёне ШАС, актывізацыю супрацоўніцтва паміж дзвюма арганізацыямі, прыярытэтамі якога сёння з'яўляюцца ўзаемадзеянне ў сферы барацьбы з тэрарызмам, а таксама падтрыманне бяспекі і стабільнасці ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне", - адзначыў прэс-сакратар.
"Як чакаецца, Чжан Мін і Станіслаў Зась закрануць магчымыя перспектывы пашырэння ўзаемнага ўдзелу ў мерапрыемствах, якія праводзяцца абедзвюма міжнароднымі арганізацыямі", - дадаў прэс-сакратар.-0-