ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 ліпеня 2022, 12:15

Генеральны сакратар ШАС: атрымана заяўка Беларусі на ўступленне ў арганізацыю

Фота прэс-службы МЗС РФ/ТАСС
Фота прэс-службы МЗС РФ/ТАСС

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) Чжан Мін на брыфінгу заявіў, што Беларусь афіцыйна падала заяўку на ўступленне ў арганізацыю ў якасці паўнапраўнага члена. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, у бліжэйшы час пачнуцца ўсе працэдуры, неабходныя для ўступлення Беларусі ў арганізацыю.

На сёння Беларусь мае ў гэтай міжнароднай арганізацыі статус наглядальніка, які дае магчымасць нашай краіне прымаць удзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў урадаў ШАС, а таксама нарадах міністраў па знешнеэканамічнай і знешнегандлёвай дзейнасці.

ШАС - рэгіянальнае міжнароднае аб'яднанне, якое было створана ў чэрвені 2001 года. У структуру ўваходзяць дзевяць краін: Расія, Індыя, Іран, Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Пакістан, Таджыкістан і Узбекістан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі