Сцяг Пятніца, 12 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 лютага 2023, 19:18

Генеральны сакратар АДКБ расказаў Шайгу аб выніках візіту ў Мінск

20 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Актуальныя пытанні развіцця ваеннага складніка АДКБ і ўдасканалення яе сілавога патэнцыялу абмеркаваны 20 лютага на сустрэчы генеральнага сакратара АДКБ Імангалі Тасмагамбетава з міністрам абароны Сяргеем Шайгу. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Імангалі Тасмагамбетаў праінфармаваў Сяргея Шайгу аб выніках свайго нядаўняга візіту ў Мінск, дзе ў ходзе сустрэчы са Старшынёй Савета калектыўнай бяспекі, Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам быў зацверджаны План мерапрыемстваў па рэалізацыі рашэнняў лістападаўскай (2022 года) сесіі СКБ і выкананні прыярытэтных напрамкаў дзейнасці АДКБ у перыяд старшынства Рэспублікі Беларусь, што ўключае ў сябе аб'ёмны раздзел па развіцці супрацоўніцтва ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферы", - расказаў прэс-сакратар.

"Беларускія прыярытэты накіраваны на павышэнне гатоўнасці кампанентаў Калектыўных сіл АДКБ да выканання задач па прызначэнні і ўмацаванне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзяржаў - членаў АДКБ, яны поўнасцю адпавядаюць ваенна-палітычнай абстаноўцы, якая складваецца, і адлюстроўваюць найбольш актуальныя і перспектыўныя напрамкі развіцця ваеннага складніка арганізацыі", - падкрэсліў генеральны сакратар АДКБ.

Ён паведаміў міністру абароны Расіі, што ў 2023 годзе планам сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі прадугледжваецца правядзенне ў Беларусі шэрага буйных вучэнняў калектыўных сіл. "У верасні запланавана вучэнне з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання "Узаемадзеянне-2023", спецыяльнае вучэнне з сіламі і сродкамі разведкі "Пошук-2023" і "Эшалон-2023" з падраздзяленнямі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Актыўна ідзе работа па ўдасканаленні сістэмы кіравання калектыўнымі сіламі, у прыватнасці, у сферы сувязі, - адзначыў генеральны сакратар АДКБ. Ён таксама дадаў, што на тэрыторыі Кыргызстана прапануецца правесці вучэнне з Міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае братэрства-2023".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі