ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 студзеня 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 кастрычніка 2022, 11:24

Генеральны сакратар АДКБ накіроўваецца з візітам у Таджыкістан

Станіслаў Зась. Фота з архіва
Станіслаў Зась. Фота з архіва

17 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіслаў Зась сёння накіроўваецца з візітам у Таджыкістан, дзе правядзе сустрэчы з вышэйшым палітычным і ваенным кіраўніцтвам краіны, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"У ходзе паездкі генеральны сакратар АДКБ таксама прыме ўдзел у канферэнцыі высокага ўзроўню на тэму "Міжнароднае і рэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне бяспекі граніц і кіравання ў мэтах процідзеяння тэрарызму і прадухілення перамяшчэння тэрарыстаў", якая арганізавана сумесна Упраўленнем ААН па барацьбе з тэрарызмам, урадам Рэспублікі Таджыкістан, Рэгіянальным цэнтрам прэвентыўнай дыпламатыі для Цэнтральнай Азіі, АБСЕ і ЕС. Правядзенне мерапрыемства плануецца 18-19 кастрычніка ў Душанбэ", - дадаў прэс-сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі