ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -10°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 лістапада 2022, 12:17

Генеральны сакратар АДКБ бачыць пагрозу пашырэння канфлікту ва Украіне з-за дзеянняў НАТА

Станіслаў Зась. Фота з архіва
Станіслаў Зась. Фота з архіва

23 лістапада, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась бачыць пагрозу пашырэння канфлікту ва Украіне з-за дзеянняў НАТА. Аб гэтым ён заявіў у сваім выступленні ў Ерэване на сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Станіслаў Зась адзначыў работу па ўмацаванні адзінства дзяржаў АДКБ, далейшай актывізацыі дзейнасці па ўсіх напрамках. "Прымаючы пад увагу, што негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці сучаснай міжнароднай абстаноўкі праяўляюцца апошнім часам з асаблівай вастрынёй, гэтыя нашы намаганні набываюць, адпаведна, і асаблівае значэнне", - сказаў ён.

Што датычыцца Усходнееўрапейскага рэгіёна, Станіслаў Зась канстатаваў, што дзяржавы НАТА нарошчваюць воінскія кантынгенты, удасканальваюць ваенную інфраструктуру, набліжаючыся да заходніх граніц зоны адказнасці АДКБ. "Безумоўна, гэта стварае дадатковыя выклікі, у тым ліку для нашай арганізацыі. Масіраваная падтрымка Украіны з боку Паўночнаатлантычнага альянсу і ішых дзяржаў прыводзіць да ўзнікнення пагрозы пашырэння канфлікту, у тым ліку за кошт уключэння ў яго іншых дзяржаў", - лічыць генеральны сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі