ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 28 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 жніўня 2022, 12:21

Генеральнае консульства Беларусі адкрылася ў індыйскім горадзе Мумбаі

Фота mfa.gov.by
Фота mfa.gov.by

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 4 жніўня прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у індыйскім горадзе Мумбаі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У сваім выступленні Сяргей Алейнік адзначыў, што адкрыццё яшчэ адной беларускай загранустановы ў Індыі ў 30-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі сімвалізуе значны прагрэс у развіцці палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

Першы намеснік міністра ахарактарызаваў узаемадзеянне з Індыяй як адзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі.

Ад індыйскага боку ў цырымоніі адкрыцця прыняў удзел першы намеснік кіраўніка апарату Міністэрства харчавання і абароны правоў спажыўцоў штата Махараштра Віджай Вагхмарэ. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі кіраўнікі консульскіх устаноў, акрэдытаваных у горадзе Мумбаі, прадстаўнікі мясцовых СМІ, а таксама беларускіх і індыйскіх дзелавых колаў.

У гэты ж дзень адбылася сустрэча Сяргея Алейніка з кіраўніком апарату ўрада штата Махараштра Ману Кумарам Срывастава, у ходзе якой абмеркаваны перспектывы развіцця міжрэгіянальнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі