ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 14 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 чэрвеня 2022, 16:16

Гайдукевіч: Зяленскі не здольны самастойна прыняць ні аднаго рашэння

Фота з архіва
Фота з архіва

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зяленскі не здольны самастойна прыняць ні аднаго рашэння, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч, паведамляе БЕЛТА.

"На жаль, спраўджваецца прагноз нашага Прэзідэнта. Ён пра гэта гаварыў не адзін раз - што НАТА будзе весці вайну з Расіяй на тэрыторыі Украіны да апошняга ўкраінца. Інакш кажучы, ніхто не беражэ людзей. Не толькі "Азоў". Колькі ўжо было ваенных УСУ, якія здаліся ў палон і расказвалі: ім пляваць на нашы жыцці, нас кінулі тут і забылі", - адзначыў Алег Гайдукевіч.

Паводле яго слоў, усе добра разумеюць, што Зяленскі не прымае самастойна ні аднаго рашэння. "Ён не можа прыняць рашэнне, напрыклад, дамовіцца з Расіяй аб міры. Не можа. Яму не дадуць. Інакш кажучы, ён не самастойны, і армія гэта адчувае", - дадаў парламентарый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі