ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 мая 2022, 09:00

Эксперт: каардынацыя ўзаемадзеяння краін АДКБ павінна выйсці на новы ўзровень

Фота з архіва
Фота з архіва

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каардынацыя ўзаемадзеяння краін АДКБ павінна выйсці на новы ўзровень, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намеснік дырэктара Інстытута гісторыі і палітыкі МПДУ (Расія) Уладзімір Шапавалаў, паведамляе БЕЛТА.

"Дзеянні Захаду ва Украіне з'яўляюцца надзвычай небяспечнымі для ўсіх краін еўразійскай прасторы. Паколькі гэта ваенны канфлікт, які адбываецца на тэрыторыі еўразійскай прасторы, адпаведна ён пагражае краінам АДКБ. Гэта сітуацыя дэстабілізацыі, ваенных пагроз мае эканамічныя, міграцыйныя наступствы. І, вядома, тут перш за ўсё неабходна звярнуць увагу на тое, што ўзмацняецца ваенны складнік НАТА непасрэдна каля граніц краін АДКБ", - сказаў Уладзімір Шапавалаў.

Паводле яго слоў, каардынацыя ўзаемадзеяння краін АДКБ павінна выйсці на новы ўзровень. "Я падтрымліваю меркаванне Прэзідэнта Беларусі і лічу, што Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы павінна дзейнічаць актыўна, рашуча і каардынацыя ўзаемадзеяння краін на палітычным, дыпламатычным трэку павінна выйсці на новы ўзровень, паколькі свет перайшоў у стан высокай ступені турбулентнасці. Гэта патрабуе новых інструментаў, новых метадаў ад тых ці іншых краін для абароны сваіх інтарэсаў, свайго суверэнітэту, падтрымання сваіх саюзнікаў", - адзначыў намеснік дырэктара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі