ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 25 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 студзеня 2020, 13:44

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа зробіць візіт у Мінск 1 лютага

Майкл Пампеа. Фота  geopolitika.news
Майкл Пампеа. Фота geopolitika.news

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа, як чакаецца, зробіць візіт у Мінск 1 лютага. Гэту інфармацыю БЕЛТА пацвердзілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Рабочы візіт у Беларусь Майкла Пампеа планаваўся яшчэ на 4 студзеня бягучага года, але быў перанесены ў сувязі з сітуацыяй вакол пасольства ЗША ў Іраку і далейшых падзеях. Былі прадугледжаны перагаворы на вышэйшым узроўні, сустрэча з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і іншыя мерапрыемствы. Бакі планавалі абмеркаваць увесь спектр пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальную бяспеку.

Уладзімір Макей і Майкл Пампеа 6 студзеня правялі тэлефонную размову. У час гутаркі кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША растлумачыў прычыны пераносу тэрміну свайго візіту ў Беларусь. З беларускага боку была пацверджана гатоўнасць прыняць дзяржаўнага сакратара ЗША з візітам ва ўзаемапрымальныя даты, адзначана важнасць адкрытага абмену думкамі па пытаннях развіцця двухбаковых адносін, сітуацыі ў рэгіёне і свеце ў цэлым.

Пры абмеркаванні сітуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне Уладзімір Макей асудзіў любыя дзеянні, якія парушаюць прадугледжаныя Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах прывілеі і імунітэты дыпламатычных прадстаўніцтваў. Ён заявіў, што беларускі бок заклікае ўсе бакі праяўляць стрыманасць і імкнуцца да дээскалацыі напружанасці, а таксама падкрэсліў неабходнасць захавання прынцыпаў міжнароднага права ў мэтах устойлівага забеспячэння міжнароднай бяспекі ў глабальным і рэгіянальным вымярэннях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі