Сцяг Чацвер, 13 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 студзеня 2023, 17:43

Дэпутат расказаў аб змяненнях у заканадаўстве аб статусе парламентарыя

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Закон "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь" - інструмент у рабоце парламентарыяў, і ён дастаткова дасканалы. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Віктар Свіло, каменціруючы падпісанне Прэзідэнтам законаў "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь" і "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь".

"Статус дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі дастаткова канкрэтна распрацаваны ў нашай краіне і ва ўзмацненні як такім не мае патрэбы. Таму, калі мы распрацоўвалі законапраект аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі, перш за ўсё ставілі задачу прывядзення ў адпаведнасць са змяненнямі Канстытуцыі. І мы яе выканалі. Акрамя таго, ёсць шэраг змяненняў, якія гарманізуюць і сінхранізуюць наш закон з шэрагам іншых законаў. У прыватнасці, аб УНС, дзяржслужбе, карупцыі. Калі гаварыць аб змяненнях, што датычацца статусу, то ўводзіцца прапанова, калі дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Савета Рэспублікі можа датэрмінова расстацца са сваім статусам, калі ён атрымае грамадзянства або падданства іншай дзяржавы. Таксама яны не павінны мець ніякіх іншых дакументаў замежных дзяржаў, якія давалі б ільготы ў сувязі з нацыянальнай, рэлігійнай прыналежнасцю, палітычнымі поглядамі", - расказаў Віктар Свіло.

Закон аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі дзейнічае з лістапада 1998 года. "І за гэты час ён зведаў шэраг змяненняў, удасканальваўся, і такога запатрабавання, каб павысіць статус дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі, ніколі не стаяла, - адзначыў ён. - Што датычыцца змяненняў, яшчэ раз падкрэслю, што яны вынікаюць са змяненняў Канстытуцыі. Напрыклад, уводзіцца пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў замест чатырохгадовага. Мы гэту норму імплементуем непасрэдна ў закон. Змяняецца сесійны парадак, устанаўліваецца пачатак і завяршэнне сесіі. З'яўляецца новы орган у палітычнай сістэме - Усебеларускі народны сход са строга акрэсленымі канстытуцыйнымі паўнамоцтвамі, з'яўляецца новая форма работы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі - удзел у рабоце УНС. Улічаны нейкія моманты, якія выказвалі дэпутаты, каб больш канкрэтызаваць нормы, што датычацца забеспячэння дэпутатаў у час работы ў акрузе транспартным сродкам, рабочым кабінетам. Гэтыя рэчы мы таксама ўлічылі. А усё астатняе ў нас і так працуе".

"Дэпутаты - гэта палітыкі, якія пастаянна знаходзяцца на вастрыі палітычнага жыцця, і яны павінны адэкватна рэагаваць на ўсё, што адбываецца. А закон аб статусе - інструмент гэтай работы, які дастаткова дасканалы. Нейкіх радыкальных змяненняў, узмацненняў самога статусу закон не прадугледжвае", - канстатаваў Віктар Свіло.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі