ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 чэрвеня 2022, 19:13

Дэпутат: Беларусь гатова абмяркоўваць з Італіяй ініцыятывы на карысць абедзвюх краін

Ігар Завалей. Фота з архіва
Ігар Завалей. Фота з архіва

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова абмяркоўваць з Італіяй ініцыятывы, накіраваныя на карысць жыхароў нашых краін. Такое меркаванне выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ігар Завалей на сустрэчы з членам італьянскага Сената Эмануэле Дэсі. Мерапрыемства прайшло анлайн па ініцыятыве італьянскага парламентарыя, паведамляе БЕЛТА.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы, у тым ліку магчымасць аднаўлення праграмы салідарнасці па часовым прыёме непаўналетніх грамадзян Беларусі ў сем'ях з Італіі.

Асобнай тэмай стала праблема санкцыйнага націску на нашу краіну, а таксама недружалюбныя дзеянні краін Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі і ўплыў такой недальнабачнай палітыкі на жыхароў кантынента.

У сустрэчы таксама прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі