ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 6 снежня 2022
Мінск -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 верасня 2022, 11:54

БІСД: больш за 60 працэнтаў галіновых экспертаў лічаць, што інтарэсам Беларусі адпавядае ўзаемадзеянне ў ШАС

Фота з архіва
Фота з архіва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 60 працэнтаў галіновых экспертаў лічаць, што інтарэсам Беларусі адпавядае ўзаемадзеянне ў ШАС. Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела шматбаковага супрацоўніцтва і глабальных выклікаў БІСД Юрый Ярмалінскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

БІСД правёў у чэрвені-ліпені экспертнае анлайн-апытанне на тэму "Паварот у Азію". Сёння адбылася прэзентацыя яго вынікаў.

"Упершыню мы паспрабавалі ацаніць дарожную абстаноўку перад паваротам у Азію. Якія адчуванні, перш за ўсё ў прафесійных супольнасцях, якія з'яўляюцца драйверамі гэтага руху ў бок Азіі. Калі гаварыць у цэлым, то вынікі даволі аптымістычныя. Нашы галіновыя эксперты пазітыўна настроены адносна як мінулых, так цяперашніх і будучых узаемаадносін з нашымі азіяцкімі партнёрамі. Напрыклад, больш за 60 працэнтаў лічаць, што ў інтарэсах Беларусі ўзаемадзеянне з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва. Практычна 70 працэнтаў лічаць, што Беларусі неабходна асобная азіяцкая стратэгія, - расказаў Юрый Ярмалінскі. - 80-90 працэнтаў лічаць, што асноўны напрамак нашага ўзаемадзеяння з Азіяй - гэта эканоміка, тэхналогіі і фінансы".

Усяго было ахоплена больш за 400 галіновых спецыялістаў. "Рассылка была ў 28 міністэрстваў, ведамстваў, галіновых асацыяцый. Мы выявілі праблемы і паспрабавалі вызначыць нейкую дарожную карту", - адзначыў начальнік аддзела.

Мерапрыемства праводзіцца напярэдадні пачатку Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Самаркандзе, дзе будзе запушчана афіцыйная працэдура прыёму Беларусі ў члены арганізацыі. Сёння ў БІСД да ўдзелу ў прэзентацыі запрошаны прадстаўнікі МЗС, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці, "Белмытнясэрвісу", Беларускай універсальнай таварнай біржы і іншых арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі