ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 красавіка 2023, 11:52

Бельскі абмеркаваў з кіраўніцтвам прадстаўніцтваў агенцтваў ААН дасягненні Беларуссю МУР

Фота МЗС Беларусі
Фота МЗС Беларусі

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве замежных спраў 4 красавіка адбылася сустрэча нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь, намесніка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Валерыя Бельскага з кіраўнікамі прадстаўніцтваў агенцтваў ААН у Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Сустрэча адбылася з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іааннай Казана-Вішнявецкі, пастаянным прадстаўніком ПРААН Аляксандрай Салаўёвай, прадстаўніком СААЗ Сяргеем Дыярдзіца, прадстаўніком ЮНІСЕФ Рустамам Хайдаравым і кіраўніком офіса ЮНФПА Вольгай Атрошчанка.

"Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі сумесную работу і перспектывы ў галіне дасягнення Беларуссю Мэт устойлівага развіцця, а таксама ход падрыхтоўкі да арганізацыі 17 красавіка пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці, прысвечанага Міжнароднаму дню памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі