ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 24 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 студзеня 2020, 17:56

Беларусь прапануе Пакістану сваю інфраструктуру для падрыхтоўкі спартсменаў

Фота пасольства Беларусі ў Пакістане
Фота пасольства Беларусі ў Пакістане

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан хочуць актывізаваць супрацоўніцтва ў спорце і турызме. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся на сустрэчы Пасла Беларусі ў Пакістане Андрэя Ермаловіча з міністрам міжправінцыяльнай каардынацыі Пакістана Фехмідай Мірза, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі ў Пакістане.

Бакі абмеркавалі праект мемарандума па супрацоўніцтве ў турызме, які стварае прававую базу для развіцця ўзаемадзеяння ў гэтым напрамку. Фехміда Мірза прапанавала распрацаваць сумесны план дзеянняў паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Міністэрствам міжправінцыяльнай каардынацыі Пакістана.

Пасол запрасіў пакістанскага міністра наведаць Беларусь у 2020 годзе. "У сувязі з гэтым цікавасць пакістанскага боку выклікала магчымасць вывучыць беларускі вопыт адміністрацыйнага і прававога рэгулявання сферы турызму і спорту, азнаёміцца з адпаведнай інфраструктурай краіны", - адзначылі ў пасольстве.

Андрэй Ермаловіч перадаў пералік асноўных міжнародных спартыўных мерапрыемстваў у Беларусі на 2020 год і даныя аб беларускіх спартыўных комплексах і арганізацыях, гатовых прадаставіць свае пляцоўкі для падрыхтоўкі пакістанскіх каманд да міжнародных спаборніцтваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі