Сцяг Панядзелак, 15 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 сакавіка 2023, 18:04

Беларусь на пасяджэнні ў ААН рэзка адрэагавала на даклад аб "парушэннях правоў чалавека"

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь жыве і развіваецца насуперак націску і істэрыі, што нагнятаецца шэрагам заходніх краін, а таксама непраўдзівым дакладам аб краіне. Аб гэтым заявіла пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская ў сваім выступленні ў адказ на прадстаўлены на 52-й сесіі Савета па правах чалавека даклад аб "парушэннях правоў чалавека" ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года, паведамляе БЕЛТА.

"Я хачу пачаць сваё выступленне з запрашэння, якое не раз гучала ў гэтай зале, - прыязджайце ў Беларусь. Сёння жыхары 2/3 краін свету могуць прыехаць да нас без віз. Вы ўбачыце спакойныя і дагледжаныя гарады і вёскі Беларусі, мірнае стваральнае жыццё яе грамадзян. Паразмаўляеце з рабочымі на заводах і працаўнікамі ў вёсцы, урачамі, педагогамі, студэнтамі, артыстамі і спартсменамі. Проста з людзьмі на вуліцах. Гэта будзе праўдзівая інфармацыя", - адзначыла Ларыса Бельская.

Яна падкрэсліла, што прыхільнасць беларускай дзяржавы да заахвочвання і абароны правоў чалавека, пабудовы міралюбнага, справядлівага і свабоднага ад сацыяльных бар'ераў грамадства неаднаразова пацвярджалася ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду, а таксама мноства спецыялізаваных дакладаў і рэйтынгаў ААН.

"Беларусь жыве і развіваецца насуперак націску і істэрыі, якая нагнятаецца шэрагам заходніх краін і так званай экспертызай УВКПЧ, што фарміруе непраўдзівыя даклады аб маёй краіне, адзін з якіх прадстаўлены сёння. І аўтары такіх дакладаў, і ініцыятары антыбеларускіх рэзалюцый у Савеце па правах чалавека зневажаюць беларускі народ, спрабуючы атаясаміць усю нашу нацыю з некалькімі маргінальнымі НДА і парай соцень нібыта апазіцыянераў, якія баязліва ўцяклі з краіны пасля няўдалай спробы каляровай рэвалюцыі ў 2020 годзе. Гэтыя людзі, што спрабавалі незаконна захапіць уладу ў Беларусі - "бізнесмены ад дэмакратыі і правоў чалавека". Сёння, як і ў 2020-м, іх дзейнасць па дыскрэдытацыі і падрыве беларускай дзяржавы аплачваюць і накіроўваюць заходнія спонсары", - заявіла дыпламат.

Ларыса Бельская заўважыла, што спроба перавароту ў Беларусі правалілася ў 2020 годзе. Але інфармацыйная вайна супраць краіны набірае абароты. "Прычыны нападак на Беларусь, у першую чаргу, геапалітычныя. Мы не хочам уцягвацца ў арбіту ўплыву Захаду, праводзім самастойную знешнюю палітыку. Мы цвёрда адстойваем свой шлях развіцця і абараняем дзяржаўны суверэнітэт. Мы захоўваем стабільнасць, нягледзячы на санкцыі шэрага заходніх краін і іх рэгулярныя спробы дэстабілізаваць сітуацыю і ўцягнуць Беларусь ва ўзброены канфлікт. Народ, які перажыў генацыд Другой сусветнай вайны, не схіліцца перад запалохваннямі і пагрозамі", - падкрэсліла пастаянны прадстаўнік Беларусі.

У той жа час дыпламат выказала падзяку саюзнікам і партнёрам за падтрымку і плённае супрацоўніцтва на карысць працвітання нашых народаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі