ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 красавіка 2022, 09:16

Беларусь на пасяджэнні ААН заклікала задумацца аб эканамічных наступствах санкцыйнай палітыкі

Фота з архіва
Фота з архіва

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выкарыстанне прадуктаў харчавання і лагістычных ланцужкоў у якасці інструмента палітычнага націску і эканамічнага шантажу з'яўляецца верхам цынізму і наўмыснай правакацыяй. Аб гэтым заявіў намеснік пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Павел Яўсеенка на пасяджэнні Камісіі ААН па народанасельніцтве і развіцці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі дыпламат адзначыў, што літаральна на мінулагодняй сесіі ў сваёй рэзалюцыі камісія падкрэсліла, што харчовая бяспека, харчаванне і бяспека харчовых прадуктаў з'яўляюцца ключавымі элементамі выкаранення галечы ва ўсіх яе формах і праявах, і заклікала актывізаваць намаганні для пераўтварэння харчовых сістэм, каб зрабіць іх больш устойлівымі для дасягнення харчовай бяспекі ў краінах, якія сталі на шлях развіцця.

"Са шкадаваннем канстатуем, што гэты добры намер так і застаўся выключна на паперы, - сказаў Павел Яўсеенка. - Нягледзячы на тое што Беларусь ужо другі год жыве ва ўмовах санкцыйнага націску калектыўнага Захаду, эканоміка нашай краіны паспяхова спраўляецца з уплывам гэтых негатыўных мер уздзеяння на яе".

Аднак такое немагчыма сказаць пра эканомікі краін - ініцыятараў безразважных аднабаковых санкцыйных мер, а таксама краін, якія сталі на шлях развіцця, залежных непасрэдна ад паставак, напрыклад, беларускіх калійных угнаенняў, звярнуў увагу намеснік кіраўніка беларускай дыпмісіі.

"На фоне таго, што амаль два мільярды чалавек у свеце не даядаюць, выкарыстанне прадуктаў харчавання і лагістычных ланцужкоў у якасці інструмента палітычнага націску і эканамічнага шантажу з'яўляецца верхам цынізму і наўмыснай правакацыяй, якая прывяла сёння да рэкорднай інфляцыі і спаду ўзроўню жыцця простых людзей", - заявіў дыпламат.

Ён падкрэсліў, што Беларусь настойліва заклікае да спынення агрэсіўнай палітыкі, якая сёння прадаўжае разладжваць эканамічныя сістэмы, якія і так пацярпелі ад пандэміі COVID-19, і толькі падштурхоўвае свет да бездані галечы і голаду.

"Сёння ўстойлівае развіццё любой нацыі залежыць ад дыялогу, дзеянняў і рашэнняў усіх краін. У сувязі з гэтым Беларусь пацвярджае сваю гатоўнасць да прадаўжэння канструктыўнага ўзаемавыгаднага і паважлівага супрацоўніцтва з усімі міжнароднымі партнёрамі", - рэзюмаваў Павел Яўсеенка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі