ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 4 красавіка 2020
Мінск Малавоблачна +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 лютага 2020, 17:30

Беларусь імкнецца да раўнапраўнага супрацоўніцтва з кожнай краінай ЕС - Макей

Уладзімір Макей і Кацярына Захарыева. Фота МЗС
Уладзімір Макей і Кацярына Захарыева. Фота МЗС

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова прадоўжыць фарміраванне нарматыўнай базы супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў на перагаворах з міністрам замежных спраў Балгарыі Кацярынай Захарыевай у час афіцыйнага візіту ў Балгарыю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"Значная частка перагавораў была прысвечана пытанням развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім саюзам. У гэтым кантэксце беларускі бок пацвердзіў адкрытасць да далейшай актывізацыі кантактаў з ЕС у цэлым, а таксама імкненне да раўнапраўнага ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння з яго членамі. Беларускі бок падкрэсліў гатоўнасць прадаўжаць работу па фарміраванні нарматыўнай базы супрацоўніцтва з ЕС", - расказалі ў міністэрстве.

У прэс-службе адзначылі, што паміж міністрамі адбыўся "падрабязны, зацікаўлены абмен думкамі па шырокім пераліку пытанняў двухбаковага, шматбаковага і рэгіянальнага парадку дня". Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Балгарыі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і культурнай сферах, а таксама механізмы актывізацыі рэгіянальнага ўзаемадзеяння.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у час сустрэчы з Прэзідэнтам Балгарыі Руменам Радзевым. Фота МЗС
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у час сустрэчы з Прэзідэнтам Балгарыі Руменам Радзевым. Фота МЗС

У Сафіі Уладзімір Макей правёў перагаворы і з Прэзідэнтам Балгарыі Руменам Радзевым. "Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс двухбаковых беларуска-балгарскіх адносін, намецілі перспектыўныя тэмы супрацоўніцтва, а таксама абмяняліся думкамі аб сумесных мерапрыемствах, накіраваных на забеспячэнне ўстойлівага развіцця дзвюх краін, умацаванне стабільнасці і бяспекі ў еўрапейскім рэгіёне", - паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у час сустрэчы са старшынёй Народнага сходу Рэспублікі Балгарыя Цветай Караянчавай. Фота МЗС
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у час сустрэчы са старшынёй Народнага сходу Рэспублікі Балгарыя Цветай Караянчавай. Фота МЗС

На сустрэчы са старшынёй Народнага сходу Балгарыі Цветай Караянчавай разгледжаны актуальныя пытанні развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Адзначана важнасць прамых кантактаў паміж дэпутатамі парламентаў, у тым ліку ў фармаце груп дружбы і міжпарламенцкіх арганізацыях.

Кіраўнік беларускага МЗС таксама сустрэўся з прадстаўнікамі балгарскага бізнесу, якія працуюць на беларускім напрамку. "Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі аб магчымасцях сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку па лініі асацыяцый бізнесу дзвюх краін, накіраваных на пашырэнне дзелавых кантактаў і рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў", - дадалі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі