ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 4 красавіка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 студзеня 2020, 15:16

Беларусь і Узбекістан скаардынавалі крокі па далейшай кааперацыі

Фота uztravels.com
Фота uztravels.com

28 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана абмеркавалі ў Мінску на кансультацыях знешнепалітычных ведамстваў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка і першы намеснік міністра замежных спраў Узбекістана Ілхамжон Нематаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

"У час кансультацый, якія прайшлі ў канструктыўнай і дружалюбнай атмасферы, разгледжана шырокае кола пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, абазначаны напрамкі і тэматыка далейшай кааперацыі. Бакі падкрэслілі дружалюбны і ўзаемапаважлівы характар палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Узбекістанам на вышэйшым узроўні, адзначылі плённае супрацоўніцтва дзвюх краін у міжнародных арганізацыях", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.

На перагаворах разгледжаны пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, у прыватнасці, у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, а таксама ахове здароўя. Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва ў сферах культуры, адукацыі і навукі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі