Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 студзеня 2024, 09:47

Беларусь і Саудаўская Аравія маюць намер надаць дынаміку ўсяму спектру двухбаковых адносін

Фота МЗС
Фота МЗС
8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час афіцыйнага візіту дэлегацыі Беларусі ў Саудаўскую Аравію адбыліся перагаворы міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з міністрам замежных спраў Саудаўскай Аравіі прынцам Фейсалам бен Фарханам аль-Саудам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі далі пазітыўную ацэнку адноўленай дынаміцы развіцця палітычных, эканамічных, гуманітарных сувязей Беларусі і Саудаўскай Аравіі, актывізацыі кантактаў бізнес-супольнасці дзвюх краін.

Дыпламаты канстатавалі ўзаемнае жаданне інтэнсіфікаваць двухбаковыя адносіны па ўсім спектры.

"Прадметна разгледжаны магчымыя шляхі гэтага працэсу, у тым ліку ў частцы паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця дагаворна-прававой базы. Асобна абмеркаваны пытанні харчовай бяспекі, супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя і турызму, спрашчэння візавага рэжыму", - расказалі ў прэс-службе.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі графік маючых адбыцца двухбаковых мерапрыемстваў, у тым ліку перспектывы правядзення чарговага пасяджэння Міжурадавага сумеснага камітэта па супрацоўніцтве. У час перагавораў калегі абмяняліся думкамі па рэгіянальным і міжнародным парадку дня.

"Міністры канстатавалі супадзенне пазіцый і поглядаў на бягучыя глабальныя працэсы ў міжнародных адносінах, дамовіліся аб актывізацыі ўзаемадзеяння на шляху пабудовы больш справядлівага светапарадку", - адзначылі ў МЗС.

Сяргей Алейнік павіншаваў саудаўскага калегу з перамогай каралеўства ў конкурсе на правядзенне Сусветнай выстаўкі Expo-2030 і выказаў упэўненасць, што гэта буйнамаштабнае мерапрыемства дасць магчымасць у поўнай меры прадэманстраваць дасягненні краіны па рэалізацыі праграмы развіцця "Бачанне-2030", а таксама будзе садзейнічаць далейшаму развіццю беларуска-саудаўскіх сувязей.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі