ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 мая 2023, 17:20

Беларусь і Расія выступілі за вяртанне Украіны да нейтральнага статусу

Фота з архіва
Фота з архіва

17 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія асудзілі распальванне Захадам украінскага крызісу і выступілі за вяртанне Украіны да нейтральнага статусу. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве міністраў замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па агульных знешнепалітычных прыярытэтах Расіі і Беларусі, якую Сяргей Алейнік і Сяргей Лаўроў падпісалі па выніках праведзеных сёння ў Маскве перагавораў, паведамляе БЕЛТА.

"Мы асуджаем дзеянні дзяржаў Захаду, накіраваныя на распальванне і зацягванне ўкраінскага крызісу. Лічым, што яго можна ўрэгуляваць палітыка-дыпламатычнымі метадамі, і выступаем за вяртанне Украіны да нейтральнага пазаблокавага статусу і яе адмову ад нацысцкага і мілітарысцкага характару дзяржаўнай палітыкі", - падкрэсліваецца ў дакуменце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі