ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 красавіка 2023, 13:41

Беларусь і Расія абмеркавалі ў Маскве тэматыку агульнаеўрапейскай бяспекі

Фота з архіва
Фота з архіва

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях агульнаеўрапейскай бяспекі, уключаючы праблематыку НАТА, ЕС і Савета Еўропы. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся напярэдадні ў Маскве ў час беларуска-расійскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў з удзелам пастаянных прадстаўнікоў Расіі і Беларусі пры АБСЕ. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра Юрый Амбразевіч, расійскую - Аляксандр Грушко, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

"У кантэксце каардынацыі дзеянняў у рамках Саюзнай дзяржавы абмеркаваны перспектывы падтрымання сумесных прыярытэтаў па лініі АБСЕ", - дадалі ў знешнепалітычным ведамстве.

У ходзе візіту таксама адбылася сустрэча Юрыя Амбразевіча з намеснікам міністра замежных спраў Расіі Сяргеем Вяршыніным, на якой разгледжаны напрамкі далейшага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі на пляцоўцы ААН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі