
Фота з архіва
7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў падчас візіту ў Рэспубліку Куба правёў сустрэчу з намеснікам прэм'ер-міністра Рыкарда Кабрысасам Руісам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Як расказалі ў МЗС, падчас гутаркі быў адзначаны традыцыйна дружалюбны характар беларуска-кубінскіх адносін.
"Абмеркаваны актуальны стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах узаемнага інтарэсу", - адзначылі ў міністэрстве.-0-