ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 3 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 лютага 2020, 17:32

Беларусь і Азербайджан абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы бяспекі

Андрэй Раўкоў і Лаціф Гандзілаў
Андрэй Раўкоў і Лаціф Гандзілаў

7 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў 7 лютага сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

На сустрэчы абмеркавалі пытанні беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ў сферы вытворчай кааперацыі, гандлёва-эканамічнай і энергетычнай галінах, а таксама праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Бакі адзначылі пазітыўную дынаміку двухбаковых адносін па ўсіх напрамках, а таксама пацвердзілі прыхільнасць да курсу стратэгічнага партнёрства, умацавання кантактаў і развіцця сумесных праектаў у сферы бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі