Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 студзеня 2024, 09:51

Беларусь адкрые генконсульства ў Растове-на-Доне да 1 ліпеня

Фота з архіва
Фота з архіва
4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь адкрые генеральнае консульства ў Растове-на-Доне да 1 ліпеня 2024 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 снежня 2023 года нумар 977, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам таксама прадугледжана закрыццё не пазней за 1 ліпеня гэтага года аддзялення пасольства Беларусі ў Растове-на-Доне.

Міністэрству фінансаў даручана ажыццяўляць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне генеральнага консульства ў межах сродкаў, прадугледжаных МЗС у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой. Фінансаванне расходаў па закрыцці аддзялення пасольства даручана ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных на ўтрыманне гэтай установы.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі