ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 ліпеня 2022, 12:34

Беларусь адклікала свайго пасла з Вялікабрытаніі. МЗС растлумачыла гэта рашэнне

Фота з архіва
Фота з архіва

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з шэрагам недружалюбных крокаў Вялікабрытаніі, сістэмна нацэленых на нанясенне максімальнай шкоды беларускім грамадзянам і юрыдычным асобам, прынята рашэнне аб паніжэнні ўзроўню дыпламатычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Лондане да часовага паверанага ў справах. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Паводле слоў прадстаўніка МЗС, увядзенне беспрэцэдэнтных санкцый у адносінах да беларускіх грамадзян, работнікаў прадпрыемстваў, беларускай эканомікі і фінансавай сістэмы, абмежаванне работы беларускіх журналістаў і СМІ, беспадстаўная забарона на палёты авіякампаніі "Белавія", валюнтарысцкая нявыдача віз беларускім парламентарыям на пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ, іншыя незаконныя абмежавальныя меры на гэтым этапе не дазваляюць весці паўнацэнны дыялог.

"Прыемна, што, нягледзячы на ўсё, што адбываецца, беларусы захоўваюць добрыя адносіны і міжчалавечыя кантакты з брытанцамі, якія будуць толькі падтрымлівацца афіцыйным Мінскам, у тым ліку з дапамогай спрашчэння свабоды перамяшчэння. Гэта дае магчымасць з пэўным аптымізмам глядзець у будучыню. Калі мы ўбачым магчымасці для аднаўлення канструктыўнага ўзаемадзеяння з Вялікабрытаніяй, мы прымем адпаведнае рашэнне", - заявіў Анатоль Глаз.

У міністэрстве падкрэслілі, што адкліканне Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі не азначае, што закрываюцца каналы камунікацыі з Лонданам.

"Мы не ініцыявалі ніякіх крокаў супраць гэтай краіны і, як і раней, выступаем за ўзаемапаважлівы канструктыўны дыялог. Пасля заканчэння цяперашняга ўнутрыпалітычнага шоу і з'яўлення ў брытанскім урадзе адказных палітыкаў, якія будуць працаваць не на свой асабісты рэйтынг, а на карысць народа Вялікабрытаніі і ў інтарэсах стабільнасці ў еўрапейскім рэгіёне, з'явяцца перадумовы да аднаўлення дыялогу і паўнацэннай дыпламатычнай прысутнасці", - заявілі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі