ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 5 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 лютага 2020, 12:20

"Белая Русь" павінна стаць сапраўды ўплывовай пляцоўкай для грамадскіх абмеркаванняў - Кунцэвіч

Андрэй Кунцэвіч
Андрэй Кунцэвіч

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белая Русь" павінна стаць сапраўды ўплывовай і запатрабаванай пляцоўкай для грамадскіх абмеркаванняў і экспертыз. Такое меркаванне журналістам выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кунцэвіч перад пасяджэннем Рэспубліканскага савета гэтага аб'яднання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З майго пункту гледжання, узровень даверу і ўплыву гэтага грамадскага аб'яднання дае сёння магчымасць "Белай Русі" ставіць задачу па далейшым пашырэнні ролі арганізацыі ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Напрыклад, яна можа і павінна стаць сапраўды ўплывовай і запатрабаванай пляцоўкай для правядзення грамадскіх абмеркаванняў і экспертыз найбольш актуальных пытанняў, якія сёння хвалююць нашых людзей, - сказаў Андрэй Кунцэвіч. - "Белую Русь" чуюць і людзі, і ўлады, а значыць, і знайсці разумнае кансалідаванае рашэнне будзе значна прасцей".

Акрамя таго, больш актыўна трэба пашыраць экспертную супольнасць, шукаць і выхоўваць сапраўдных лідараў меркаванняў, якія могуць адстойваць сваю пазіцыю, лічыць намеснік кіраўніка Адміністрацыі. "Адным словам, я перакананы, што "Белая Русь" па-ранейшаму будзе выкарыстоўваць увесь свой патэнцыял і вопыт, каб наша краіна прадаўжала прытрымлівацца таго стратэгічнага курсу, які вызначаны нашым Прэзідэнтам", - сказаў ён.

Выступаючы на пасяджэнні, Андрэй Кунцэвіч адзначыў важнасць умацавання пярвічнага звяна аб'яднання. "Бясспрэчна, мы не павінны гнацца за колькасцю, але і пускаць на самацёк работу па расшырэнні сваіх радоў нельга", - сказаў ён. У падагульняючым дакуменце пасяджэння адзначалася, што РГА прадоўжыць папаўняць рады аб'яднання, умацоўваць і павышаць ролю пярвічных арганізацый у працоўных калектывах у перыяд электаральных кампаній і грамадска-палітычных акцый, якія праводзяцца ў краіне.

Паводле слоў намесніка кіраўніка Адміністрацыі, аб'яднанне за гады дзейнасці ў час выбарчых кампаній змагло напрацаваць унікальную практыку. Статус "Белай Русі" як прыкметнай грамадска-палітычнай сілы яшчэ раз пацвердзілі апошнія выбары ў парламент, лічыць ён. Разам з тым важна не растранжырыць гэты вопыт, а акумуляваць, развіць яго ў будучую кампанію па выбарах Прэзідэнта. Ужо цяпер трэба глядзець, хто ўвойдзе ў склад выбарчых камісій ад РГА, падбіраць наглядальнікаў, членаў ініцыятыўных груп.

Важнейшым напрамкам Андрэй Кунцэвіч назваў інфармацыйны. "Неабходна пашыраць сваю прысутнасць у інфармацыйнай прасторы. Лічу, што "Белая Русь" можа і павінна працаваць на праблемным полі, закранаючы пытанні, якія хвалююць нашых людзей, асабліва на рэгіянальным узроўні", - сказаў ён.

На пасяджэнні ў Мінску сёння зацверджаны план работы рэспубліканскага савета РГА "Белая Русь" па рэалізацыі праграмы аб'яднання на 2020-2021 гады. "Вынікам размовы павінна стаць выпрацоўка сапраўды змястоўнай праграмы дзеянняў на двухгадовы перыяд. Гэта праграма, якая дасць магчымасць арганізацыі зрабіць чарговы крок у сваім развіцці", - сказаў Андрэй Кунцэвіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі