ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 5 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 кастрычніка 2022, 16:33

Амбразевіч расказаў аб выніках сесіі АДКБ

Юрый Амбразевіч
Юрый Амбразевіч

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бакі змаглі абмеркаваць перспектыўную рэакцыю на сітуацыю ў раёне армяна-азербайджанскай граніцы. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч па выніках пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэтым саміце вельмі сур'ёзна і адкрыта абмеркавана сітуацыя па выніках маніторынгавай місіі, якую ўзначальваў генеральны сакратар АДКБ і якая працавала ў раёне армяна-азербайджанскай граніцы, - сказаў намеснік кіраўніка МЗС. - Самае галоўнае - бакі змаглі абмеркаваць перспектыўную рэакцыю нашай арганізацыі на гэтыя пытанні. Маецца пэўнае бачанне на бліжэйшыя некалькі тыдняў, як гэта пытанне будзе далей разглядацца. Наколькі стала вядома, у бліжэйшыя некалькі дзён адбудзецца трохбаковая сустрэча Арменіі, Азербайджана і Расійскай Федэрацыі (яна запланавана на 31 кастрычніка ў Сочы па ініцыятыве Расіі. - Заўвага БЕЛТА"). Бакі прыйшлі да разумення, што пытанне будзе дадаткова разгледжана на запланаванай на канец лістапада чарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі