Сцяг Серада, 19 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 студзеня 2024, 10:50

Алейнік ва Угандзе правёў перагаворы з калегамі з краін Азіі і Афрыкі

Фота МЗС
Фота МЗС
22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Угандзе ў горадзе Кампала 20 студзеня прайшлі перагаворы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з калегамі з шэрага краін Азіі і Афрыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На перагаворах з міністрам замежных спраў Бангладэш Мухамадам Хасанам Махмудам галоўнай стала тэма інтэнсіфікацыі двухбаковых кантактаў у бягучым годзе. У сувязі з гэтым дасягнуты дамоўленасці аб правядзенні ў бліжэйшы час палітычных кансультацый і пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Падрабязна абмеркаваны перспектывы прамога супрацоўніцтва дзелавых колаў і магчымасці задзейнічання беларускай тэхнікі ў маштабнай механізацыі аграрнага сектара Бангладэш. Закранута тэматыка бяспекі, канфлікт ва Украіне і шматбаковая праблематыка.

З міністрам замежных спраў і супрацоўніцтва Рэспублікі Мазамбік Веранікай Макаму Длову абмеркаваны механізмы і сферы для пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння. У іх ліку сельская гаспадарка і харчовая бяспека, дрэваапрацоўка, горназдабыўны сектар, лагістыка і гуманітарнае вымярэнне. Намечаны мерапрыемствы двухбаковага характару на бягучы год.

На перагаворах з міністрам замежных спраў Дзяржавы Эрытрэя Асманам Салехам Махамедам канстатавана супадзенне пазіцый бакоў па большасці актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня, абмеркаваны двухбаковыя пытанні, узаемадзеянне ў ААН і ў Руху недалучэння, рэформа Савета бяспекі. Пацверджана запрашэнне Асману Салеху Махамеду наведаць Беларусь з афіцыйным візітам для азнаямлення з эканамічным патэнцыялам і больш дакладнай ідэнтыфікацыі сфер узаемадзеяння.

На сустрэчы з членам Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Жэлькай Цвіянавіч бакі канстатавалі супадзенне пазіцый аб неабходнасці падтрымання дыялогу і вырашэння любых канфліктаў мірным шляхам. Абмеркавана шматбаковая праблематыка, а таксама магчымыя нішы для актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння ў інтарэсах народаў дзвюх краін.

Ход рэалізацыі дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Экватарыяльнай Гвінеяй, падпісанай кіраўнікамі дзвюх дзяржаў у снежні 2023 года, абмеркаваны з міністрам замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Экватарыяльнай Гвінеі Сімяонам Аёна Эсона Ангуэ. Закрануты таксама перспектывы ўзаемадзеяння бакоў на пляцоўках міжнародных арганізацый, уключаючы Афрыканскі саюз.

З міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавам падрабязна спыніліся на ходзе рэалізацыі запушчаных сумесных праектаў і дамовіліся аб правядзенні ў лютым 2024 года ў Харарэ пасяджэння сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве.

З намеснікам міністра замежных спраў Інданезіі Пахала Нуграха Мансуры грунтоўна абмеркавана развіццё беларуска-інданезійскага палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Субяседнікі выказалі імкненне да пашырэння ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.

Бакамі падкрэслена важнасць актывізацыі двухбаковых кантактаў на розных узроўнях і намечаны планы  па правядзенні двухбаковых мерапрыемстваў у 2024 годзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі