ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 кастрычніка 2022, 09:19

Аб чым дамаўляюцца Беларусь і Іран? Падрабязнасці візіту Макея ў Тэгеран

Фота МЗС
Фота МЗС

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 26-27 кастрычніка наведаў з афіцыйным візітам Іран. Пра падрабязнасці візіту расказалі ў прэс-службе МЗС, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі быў прыняты Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі. Бакі пацвердзілі гатоўнасць да выканання дамоўленасцей, дасягнутых прэзідэнтамі Беларусі і Ірана на палях пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС у Самаркандзе. "Абмеркаваны канкрэтныя ініцыятывы па ўмацаванні двухбаковага палітычнага дыялогу і рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў", - адзначылі ў МЗС.

На сустрэчы са старшынёй Сходу ісламскага савета Ірана Махамад-Багерам Галібафам кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства выказаны словы спачування і падтрымкі ў сувязі з тэрарыстычным актам у Шыразе. У час сустрэчы намечаны крокі па актывізацыі міжпарламенцкага дыялогу, узгоднены сумесныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Іранам. Таксама разгледжаны пытанні далейшага развіцця і ўдасканалення дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Уладзімір Макей у Тэгеране правёў перагаворы з міністрам замежных спраў Ірана Хасэйнам Амір Абдалахіянам. Бакі абмеркавалі графік будучых кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях. Падкрэслілі дружалюбны характар беларуска-іранскіх адносін і зацікаўленасць у наданні ім больш паглыбленага і дынамічнага характару. Міністры адзначылі супадзенне пазіцый па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня, пацвердзіўшы нацэленасць на далейшую ўзаемную падтрымку на шматбаковых пляцоўках. Па выніках сустрэчы падпісана праграма супрацоўніцтва знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін на 2022-2025 гады.

На перагаворах з міністрам прамысловасці, шахтаў і гандлю Сеед Разой Фатэмі Амінам бакі канстатавалі неабходнасць інтэнсіфікацыі двухбаковых гандлёва-эканамічных сувязей з фокусам на рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых на 15-м пасяджэнні змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, якое прайшло ў Мінску 28-29 ліпеня. "Разгледзелі комплекс сумесных дзеянняў па пашырэнні ўзаемадзеяння ў прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадарцы, медыцыне, фармацэўтыцы, навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і адукацыі. Акцэнтавалі неабходнасць актывізацыі супрацоўніцтва ў транспартна-лагістычнай сферы з задзейнічаннем патэнцыялу транспартнага калідора "Поўнач - Поўдзень", - расказалі ў міністэрстве.

У час візіту міністр замежных спраў Беларусі таксама правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі буйнога іранскага бізнесу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі